Якой уяўляе сваю сустрэчу з роднымі людзьмі герой вершаванага твора? Якія падарункі прывязе ён сваім блізкім? Чым абумоўлены такі выбар? - Зуёнак. «Я са шляхоў далёкіх»

сюрприз23456789 сюрприз23456789    1   17.04.2019 01:50    7

Ответы
bullet699 bullet699  17.04.2019 01:50
У сваім маналогу лірычны герой уяўляе пра тое, як ён пасля доўгага падарожжа сустрэнецца са сваімі роднымі. Ён усхваляваны сустрэчай з роднымі яму людзьмі. Але падарункі яго не зусім звычайныя. Замест канкрэтных рэчаў ён збіраецца падарыць сваім блізкім прыгажосць усяго свету, у якім перавагаюць перш за ўсё маральныя якасці: «мужнасць і адвага», «да палётаў прага», а таксама «дзве зіхатлівыя смяшынкі-знічкі» на завушніцы маленькай сястрычцы, для жонкі зоркі на каралі, сынам — «сто сонцаў неадкрытых і сто даляў...». Аўтар выдатна ведае, што чакаюць ад яго блізкія людзі – не падарункаў, а адносін. Менавіта не матэрыяльныя рэчы, а пачуцці, што вельмі важна ў блізкіх сямейных адносінах.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы