Галоўная мара жыцця маці-гары з казкі Я.Коласа “Крыніца” выказана ў наступных радках:
“Ты паглядзі, вунь там, бачыш, стаяць горы, а на іх расце лес. Гэта ўсё мае сваячкі, і не сягоння-заўтра яны, таксама як і я, дадуць пачаткі новым крынічкам. Яны будуць бегчы сюды, і калі б ты пачакала, дык яны зліліся б з табою: нахіл зямлі якраз ідзе ў гэты бок. Тады б вы сталі магутнай ракою, і ў гурце вам не страшна было б каціцца ў свет: вас ніхто не адолее, і вы не страціце сябе на чужыне. Вы б ажывілі ўвесь гэты край, ён стаў бы багатым на зайздрасць чужынцам.” Але гэтаму было не суджана збыцца, бо яе дачка, крыніца не паслухала волі маці і кінула сваю радзіму.