Вяртаўся салдат пасля пабыўкі ўдома на вайсковую службу. Ішоў ён, ішоў і здагнала яго ноч каля нейкай вёскі. Багацей, вядома, у хату служывага не пусціў, на хлеў паказаў, маўляў, і там пераначуеш. Салдат не надта пакрыўдзіўся ад такой гасціннасці — абы страха над галавою. Але ў тую ноч яму штосьці не спалася. Варочаўся з боку на бок, а заснуць не мог. Раптам чуе — хтосьці тупае непадалёку ад хлява. Падхапіўся служывы, давай сачыць, што тут робіцца. Ажно бачыць — ідзе па двары гаспадар, а за плячыма ў яго срэбра звініць у мяшку. Падышоў да ямы, выкапанай каля гумна, азірнуўся, прыслухаўся, потым сыпануў срэбра ў яму і вярнуўся назад у хату. Мусіць, шмат было ў багацея срэбра, бо неўзабаве яшчэ дзве меркі прынёс. І зноў падаўся ў хату. А салдат тым часам адчыніў дзверы хлява, зняў з сябе крыжык і кінуў яго на скарб. Сам не паказваецца, далей назірае.
Багацей прынёс яшчэ тры меркі срэбра. Высыпаў іх у яму і старанна закідаў скарб зямлёю. Тады ўзяў стрэльбу, бабахнуў з яе і сказаў:
— Як гэты стрэл пачуўся далёка, так мае грошы апусціцеся глыбока!
І срэбра адразу зазвінела, правальваючыся ў падзямельную бездань.
Назаўтра раніцай салдат развітаўся з гаспадаром і пайшоў далей сваёй дарогай.
Адслужыўшы ўсе дваццать пяць гадоў у войску, вяртаўся салдат назусім дахаты. І здарылася так, што трапіў ён у тую самую вёску, дзе калісьці начаваў. Гаспадар, у якога ён спыняўся, даўно памёр. Дзецям сваім ні капейчыны не пакінуў, таму жылі яны вельмі бедна, у галечы. Пашкадаваў салдат небаракаў, сказаў ім, што яны маюць скарб і павёў з рыдлёўкамі да гумна. А перад тым як паказаць, дзе капаць, сказаў:
— Дамовімся так… Тыя грошы, што да крыжыка, — мае, астатнія — вашы.
Спадчыннікі пагадзіліся. Неўзабаве скарб быў адкапаны. Узяў салдат срэбра, насыпанае да крыжыка. Надышла чарга збіраць грошы гаспадарам хаты. Толькі яны знялі крыжык з зачараваных грошай — пачуўся звон, і срэбра невядома куды знікла.
У Белавежскай пушчы ёсць урочышча, якое мясцовыя людзі называюць Прыгожая Дуброва. І вось як узнікла гэтая назва.
У даўнія часы тут жыў адзін пастушок. Адкуль, з якой сям’і ён паходзіў — ніхто не ведаў. Наймаўся хлопчык пасвіць каровы. Спыняўся ў заможных гаспадароў, якія плацілі яму хлебам і адзеннем. Мінулі гады. Вырас пастушок у ладнага дзецюка. Пачаў хадзіць на вячоркі. У скокі з дзяўчатамі не пускаўся, затое вельмі любіў слухаць байкі пра залатыя і разбойніцкія скарбы. Надта ж хацелася маладому пастуху стаць багатым.
Аднойчы хтосьці падказаў яму, што разбагацець можна ў купальскую ноч, калі зацвітае папараць-кветка. Засела ў хлопцавай галаве гэтая падказка. Дзень і ноч ён думаў пра дзівосную папараць-кветку. Ажно гаспадары пачалі наракаць, бо каровы штодня ўбіваліся ў шкоду.
«Як разбагацею, — суцяшаў сябе пастух, — дык адразу з усімі разлічуся…»
Людзі пасмейваліся з дзівака, ніхто з іх не верыў, што папараць сапраўды цвіце. А пастух усё роўна з раніцы і да вечара шукаў па лясных нетрах самы прыгожы папаратнік. І аднаго дня знайшоў-такі незвычайны папаратнікавы куст. Высокі — у чалавечы рост, з вялізнымі разлапістымі лістамі, што звісалі ўніз, быццам казачны зялёны вэлюм. Доўга, як зачараваны, стаяў пастух каля папаратніка. Апомніўся — ужо хаваецца сонца. І тут ён успомніў, што сёння якраз купальская ноч.
Загнаў дзяцюк статак у вёску, а сам хуценька папраставаў назад у лес. Спяшаецца — ажно спатыкаецца. Не бачыць, што следам за ім увязаўся ляснік, які ў хлопцавай спешцы ўбачыў штосьці нядобрае. Няйнакш на звярыну пасткі паставіў!
Прыбег пастух да вялізнага папаратніка, прысеў непадалёку за вываратнем і чакае. Не ведае, што з другога боку вываратня прытаіўся ляснік са стрэльбай у руках.
Сядзеў-сядзеў хлопец, а потым давай ціхенька насвістваць. Раптам чуе — хтосьці адказвае. Здзіўлены пастух падумаў, што яму прымроілася. А ляснік тым часам яшчэ мацней сціснуў у руках стрэльбу: няйнакш пастух з кімсьці змовіўся! Зноў некалькі разоў свіснуў хлопец — і заняло ў яго дух. 3 папаратніка паказалася вялізная змяя. Выгнуўшыся на хвасце дугою, яна марудна сунулася да пастуха. Хлопец зусім спалохаўся, але ўбачыў у змяіных лапах паўнюткі гаршчок золата, што ажно зіхацела чырвоным агнём. Дзяцюк падняўся насустрач змяі, каб прыняць ад яе скарб. І тут з-за вываратня грымнуў стрэл…
Гэта стрэліў спалоханы ляснік. Выпрасталася змяя на хвасце, абвілася вакол папаратніка, а потым як шугане агонь!
Калі агонь апаў, нічагутка не засталося: ні папаратніка, ні змяі, ні пастуха з лясніком. А каля вываратня праз гады вырасла прыгожая дуброва. Людзі кажуць, што якраз тут рассыпалася багацце, якое змяя несла пастуху