Якія характэрныя нацыянальныя рысы беларуса можна назіраць у герояў Коласавай паэмы?

OtlicnikKZ1337 OtlicnikKZ1337    1   17.04.2019 01:50    2

Ответы
анксунамун1 анксунамун1  17.04.2019 01:50
Паэма “Новая зямля” ўяўляе сабою велічны помнік простым людзям, у вобразах якіх увасоблены найбольш характэрныя і тыповыя рысы беларуса-працаўніка з яшо багатым унутраным светам, неспакойнай душою, з яго працавітасцю, дабрынёю, адкрытасцю, прыроджанай мудрасцю і нястомнымі пошукамі шляхоў да лепшае долі. Якуб Колас з любоўю апісвае ўзаемаадносіны сваякоў. У характары кожнага беларуса перш за ўсё праяўляюцца гасціннасць, весялосць, спагадлівасць, працавітасць, гумар.

Створаны Якубам Коласам вобраз Міхала – яскравы наватарскі вобраз-тып беларуса, які нясе ў сабе лепшыя рысы нацыянальнага характару – працавітасць, прагу свабоды і справядлівасці, высакародства, высокую духоўнасць, цярплівасць, дабрыню і пачуццё чалавечай годнасці, жаданне жыць у згодзе з суседзямі, дапамагаць бліжняму. Сама ж паэма ўспрымаецца як гімн жыццю, гімн чалавеку, які імкнецца пранікнуць у таямніцы жыцця, зразумець яго законы і кіравацца імі, каб апраўдаць перад Богам сваё зямное існаванне. Героі "Новай зямлі", ставячыся да жыцця з глыбокай пачцівасцю, разам з тым не пасіўныя сузіральнікі, не фаталісты. Яны выяўляюць актыўныя адносіны да рэчаіснасці, ухваляюць таго, хто мае вялікую жыццёвую мэту і самааддана ідзе да яе ажыццяўлення. Але для іх прынцыпова важна, каб у імкненні да ідэалу ніхто не парушаў пісаныя і няпісаныя законы жыцця і маральныя запаветы продкаў. Абарона жыцця, абарона чалавека як духоўнай істоты, як суверэннай асобы і найвялікшай каштоўнасці свету якраз і складае асноўны пафас гуманістычнай канцэпцыі "Новай зямлі".
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы