Любая літаратура — з’ява нацыянальная. Так, беларускія пісьменнікі ва ўсе часы выяўлялі і выяўляюць думкі, пачуцці, псіхалогію найперш беларусаў, адлюстроўваюць іх гісторыю, культуру, звычаі і робяць гэта вобразнымі сродкамі пераважна беларускай мовы. Мова — матэрыял і інструмент кожнага пісьменніка — найбольш важная нацыянальная прыкмета літаратуры, менавіта па мове звычайна і адрозніваюць асобныя нацыянальныя літаратуры розных краін сусвету