У 1902 годзе ў Пецярбургу тут на курсы выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі вядомага ў той час педагога, прагрэсіўнага грамадскага дзеяча прафесара П. Ф. Лесгафта (сёння Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры носіць яго імя). На курсы прымалі незалежна ад маёмаснага стану, веравызнання, адукацыі і
ўзросту. Курсы давалі веды, неабходныя для працы масажысткамі і медыцынскімі сёстрамі, настаўнікамі фізкультуры. Нядоўгая пецярбургская пабыўка (уключна па 1904 г.) стала для пісьменніцы своеасаблівым універсітэтам як прафесійнага, так і маральнага, эстэтычнага і нават палітычнага выхавання, паклала адбітак на ўсё яе далейшае жыццё.
На курсах, апрача тэорыі рухаў, фізічных практыкаванняў, выкладалі анатомію, гігіену, матэматыку, педагогіку, псіхалогію, гісторыю, геаграфію, хімію, чарчэнне, маляванне, спевы і інш. Несумненна, веды, атрыманыя на курсах, дапамаглі Алаізе Пашкевіч лёгка здаць у маі 1904 года экстэрнам экзамены за поўны курс Пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі. І тады ж — экзамен па лацінскай мове ў аб’ёме гімназічнага курса (ужо пры пецярбургскай Першай гімназіі). Слухачкі курсаў наведвалі шпіталі для душэўнахворых, прытулкі для калек. Курсы Лесгафта, дзякуючы свабодалюбству і дэмакратызму іх арганізатара, уплывалі і на маральны воблік навучэнцаў. Прастата і натуральнасць у адзенні, знешнім вобліку, жэстах, рухах — вось што патрабаваў Лесгафт ад сваіх слухачак. Была яшчэ адна важная задача курсаў, якую добра адчувалі навучэнцы. У прыватнасці, у 1903 годзе слухачкі першага года навучання, а сярод іх была і Алаіза, пісалі свайму любімаму прафесару Лесгафту: «Мы павінны выпрацаваць тут пэўны светапогляд, павінны развіць у сабе адцягненае мысленне, павінны выпрацаваць у сабе чалавека-грамадзяніна, непахісна-стойкага ў сваіх перакананнях, які кіруецца ва ўсіх сваіх учынках праўдай, ненавідзіць насілле і свавол». Менавіта такім чалавекам, у вялікай ступені дзякуючы курсам Лесгафта, стала Алаіза Пашкевіч