Якім вы ўяўляеце Сымонку? Намалюйце слоўны партрэт - Колас «У яго быў свет цікавы...»

Настя49261 Настя49261    3   17.04.2019 01:50    17

Ответы
dashasm06 dashasm06  17.04.2019 01:50
Сымонка ўяўляецца нам невысокім светлавалосым падлеткам з удумлівымі вялікімі блакітнымі вачамі. Яго незвычайная ўражлівасць пакінула адбітак на знешнасці. Позірк хлопца ўважлівы, глыбокі, зацікаўлены. Твар здаецца добрым і прыгожым у абрамленні доўгіх прамых валасоў. Адзеты ў саматканую ільняную вопратку з вышыванкамі. Лёгка ўявіць хлопца на лузе, калі ён прыслухоўваецца да шэпту жыта або назірае за адлётам жураўлёў. Ён любіць адзіноту, яго не прынімаюць у свае гульні іншыя дзеці.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы