Якімі паўстаюць сілы зла ў старажытных міфах? У якіх абліччах яны выступаюць?

маша2750 маша2750    2   17.04.2019 01:50    1

Ответы
найксон найксон  17.04.2019 01:50
Беларускія міфы расказваюць пра духаў, часцей варожа настроеных да людзей. Духі «засявалі» палі камянямі, адбіралі ў кароў малако, насылалі хваробы і мор на людзей і жывёлу. Усім вядомая казачная Баба Яга сустракаецца ў многіх міфах. Гэта злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў, страшная, чорная, раскудлачаная, заўсёды вымагала чалавечых ахвяраванняў. Дапамагалі ёй аднавокае Ліха, страхалюдны Карачун, усім вядо мы яшчэ з ранняга дзяцінства Кашчэй і заўсёдныя  спадарожніцы Ягі — ліхаманкі. Ліхаманак было дванаццаць, вечна галодных, агідных, кашчавых, злосных. Бязлітасныя ліхаманкі  шукалі прытулку і спажывы ў чалавечых хатах, прыносілі хваробу.

Кожная з сясцёр па-свойму даймала чалавека: Трасея — трэсла, Агнея — паліла жарам, наганяла высокую тэмпературу, Гняцея гняла і адбірала спакой і радасць жыцця, Лядзея марозіла і калаціла ад холаду, Ламея ламала ўсе косці, Грудзея ўскоквала ў грудзі, выклікаючы кашаль, Глухея закладвала вушы. Самая страшная — старэйшая сястра Навея. Калі ўжо яна ўваб’ецца ў чалавека — ён не мог разлічваць ні на які паратунак, мусіў пакідаць гэты свет, развітвацца з жыццём.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы