В1. Знайдзіце ў тэксце складаны сказ. Вызначце яго від: Ішоў жнівень. Дні плылі спякотныя, неба глыбілася нязмерна шырокае, неабсяжнае, сонца
зіхацела нясцерпна іскрыстым кругам. Трава на вільготных узлесках , купы і купкі хмызняку
на падсохлых узбoлатках, асіны каля цагельні буялі, былі ў пары самага росквіту. Узлескі.
палянкі поўніў неўтаймоўны, руплівы гул, звон незлічоных дробных насельнікаў добра ўгрэ-
тай зямлі. Звон гэты і шматгалосы птушыны спеў у шчодрых, пранізаных сонцам зарасніках
сплеценага галля і лісця чуліся тут цудоўнай песняй жніўня.