У празаічных творах мы сутыкаемся часцей з жыццём паўсядзённым. Героі гэтых твораў занятыя звыклымі справамі, сваімі клопатамі, сустракаюцца, абменьваюцца думкамі, уражаннямі, спрачаюцца. Бывае, вядома, уступаюць і ў вострую барацьбу, здзяйсняюць подзвігі. Але ў цэлым — гэта літаратура, збліжаная са звычайным жыццём і побытам людзей. Яна тым і адрозніваецца ад паэзіі, што паказвае, апісвае жыццё ў яго «натуральным» выглядзе.