Што вы можаце сказаць пра жанр, асноўны канфлікт, кампазіцыю п’есы? “Раскіданае гняздо”

daniiltarasenko9 daniiltarasenko9    2   17.04.2019 01:50    4

Ответы
aeremicheff aeremicheff  17.04.2019 01:50
Жанр сваёй п’есы Янка Купала вызначыў як «драму ў пяці актах». У свой час, маючы на ўвазе яе выразны лірызм, сімвалізм, яскравую метафарычнасць мовы, напоўненасць «паэзіяй у прозе», Змітрок Бядуля назваў п’есу «паэмай». Магчыма, правы і тыя, хто лічаць «Раскіданае гняздо» трагедыяй (вешаецца Лявон, вар’яцее Зоська, разбураецца хата, сям’я вымушана ісці «ў свет» з роднага кута). Своеасаблівасць твора ў тым, што драматург, яўна сімпатызуючы Сымону, яго выбару жыццёвага шляху, а тым самым выяўляючы і сваю аўтарскую пазіцыю, не ганьбіць і іншых дарог.

асноўная праблема п’есы — праблема зямлі, крыніцы існавання селяніна, а тым самым — і яго волі, свабоды.

Станоўчым вобразам п'есы проціпастаўлены Паніч, разбешчаны нікчэмны малады чалавек, які сагнаў Зяблікаў з зямлі, загадаў разбурыць іх хату, зняславіў Зоську. Але Зяблікі ў канфлікце не толькі з Панічом, вобраз якога ў творы эпізадычны. Яны ў канфлікце і з падкупленымі і споенымі сведкамі на судзе, якія далі хлуслівыя паказанні, і з самім судом, што абараняе інтарэсы тых, хто мае ўладу.

П'еса мае моцную драматычную спружыну, яна востраканфліктная. Вобразы твору раскрытыя з вялікай мастацкай сілай. Персанажаў нельга адарваць ад побыту, ад тых рэчаў, што іх атачаюць. Разам з тым твор глыбока паэтычны, мае высокае рамантычнае гучанне. У ім ідэяльна дасягнуты сінтэз побыту, паўсядзённасці і вялікай паэзіі, канкрэтнага і агульнага. Звычайныя рэчы (кветкі, вянок, торбы, скрыпка, сякера) набываюць у п'есе сімвалічнае значэнне
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы