Што можна сказаць пра Лучыну-пейзажыста, зыходзячы з яго паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»?

denmalyshevs denmalyshevs    2   17.04.2019 01:50    1

Ответы
uliana115 uliana115  17.04.2019 01:50
Паэма «Паляўнічыя акварэлькі» (а яна сапраўды складаецца з 10 самастойных частак, замалёвак-«акварэлек») прысвечана ўзаемадачыненням чалавека і прыроды. Прырода ў творы выступае ў якасці самастойнага аб’екта паказу. У яскравых пейзажных малюнках зафіксаваны ўсе поры года, розны час сутак (начны змрок, сонечны дзень, вечар, світанне), тыповы палескі краявід (лясныя нетры, балоты, дрыгва), розныя пароды дрэў, звяроў і птушак. Аднак гэты адвечны свет прыроды парушаецца навукова-тэхнічным прагрэсам — пракладкай у 1882—1887 гадах (калі і пісалася паэма) Палескай чыгункі (Гомель — Калінкавічы — Лунінец —Брэст).
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы