Прыгадайце, як Тонік адчуваў сябе, калі зразумеў, што Мокуць можа надоўга знікнуць. Калі да яго прыйшло ўсведамленне сваёй віны? Як гэта характарызуе хлопчыка?

Адриана1111111 Адриана1111111    1   17.04.2019 01:50    3

Ответы
Almirgiv Almirgiv  17.04.2019 01:50
Напачатку, калі паліцаі забралі Мокуця разам з канём у абоз, ён нават узрадаваўся, падумаўшы, што яму ўжо не будзе каго баяцца. А калі Тонік убачыў, што Мокуцеў конь вярнуўся ў вёску адзін без воза, ён зразумеў, што хутчэй за ўсё мужчына больш не вернецца. Яго апанаваў страх, а праз некаторы час ён усвядоміў, што Арсенік не дачакаецца свайго бацькі. Хлопчыку было вельмі сумна, дрэнна, сорамна, ён глыбока перажываў за свой учынак. Аб гэтым гаворыць і апошняя частка твора, калі хлопчык пасля таго, як стала вядома, што Мокуць забіты, цяжка захварэў.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы