Нужно паведамленне на тему "Жывапіс Беларусі 15-16 стагоддзя"

майнкрафтерчитак майнкрафтерчитак    2   03.10.2021 05:38    3

Ответы
Нияз170406 Нияз170406  03.10.2021 06:00

Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16 стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў. Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.

Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу.

Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і удасканальваюцца мясцоввымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш дасканалыя тэхнічныя прыёмы.

Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы.

З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць. Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.

Объяснение:

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы