М.Лупсякоў. «Мэры Кэт» (тэставае заданне, 7 клас)
1.Аповед у творы вядзецца ад імя: 1) Эмы Пшанічнай; 2) Янкі Маркаўцова; 3) Антона Бубнова; 4) аўтара; 5) Ганны Паяркавай.
2.У апавяданні аўтар паказвае прыроду праз успрыманне: 1) аднакласнікаў Антона Бубнова; 2) Эмы Пшанічнай; 3) Янкі Маркаўцова; 4) Антона Бубнова; 5) Ганны Паяркавай.
3.Пантона-Мантона-Дэмантона ў творы – гэта: 1) мянушка класнага кіраўніка, дзе вучыцца Антон Бубноў; 2) Ганны Паяркавай; 3) Эмы Пшанічнай; 4) Янкі Маркаўцова; 5) “таемнае” імя, якое Антон прыдумаў сам сабе.
4.Першы раз Антон Бубноў убачыў Эму Пшанічную на ўроку: 1) малявання; 2) фізічнай культуры; 3) беларускай мовы; 4) матэматыкі; 5) рускай літаратуры.
5.Янка Маркаўцоў сказаў Антону аб тым, што ў кватэры Эмы Пшанічнай ёсць многа кніг. Ён з захапленнем пералічыў аўтараў: 1) У.Караткевіч; 2) Я.Маўр; 3) Ф.Купер; 4) М.Рыд; 5) Д.Дэфо.
6.Антон Бубноў вырашыў, што з першага дня будзе самым вялікім ворагам для Эмы, і адразу ж: 1) зляпіў з хлеба шарык і запусціў яго ў дзяўчынку; 2) тузануў два разы за доўгую касу; 3) прыдумаў крыўдную мянушку; 4) схаваў на перапынку яе партфель з замком “маланка”; 5) на вялікім перапынку паклаў на стул, дзе сядзела Эма, кнопку.
7.Эма Пшанічная ў творы: 1) выдатніца вучобы, адкрытая, трымаецца нязмушана; 2) добра катаецца на каньках, зграбная, умее дараваць крыўду; 3) дужая, начытаная, захапляецца прыгодніцкай літаратурай; 4) круглатварая, прыгожая, з доўгай касой, “выпеставаная, уся як лялька”; 5) “выскачка”, ні з кім не сябруе у класе.
8.У Антона, калі ён пабачыў, як добра катаецца Эма на каньках, узнікла думка: 1) працягваць помсціць ёй; 2) пайсці і памірыцца з дзяўчынкаю; 3) купіць сабе канькі; 4) навучыцца катацца, як Эма; 5) “я з ёю не толькі сябраваць, а і зусім знацца не хачу”.
9.Памяняйце пункты кампазіцыі (сюжэта) так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у апавяданні (упішыце ў кожныя дужкі новы нумар):
( ) 1) – Навошта ты пакрыўдзіў такую добрую, прыгожую дзяўчынку?
- Гэта не я, – сказаў я, – гэта нехта іншы.
( ) 2) Я іду да самай далёкай крыніцы, дастаю з-пад палы чаравікі з канькамі і пачынаю пера-абувацца. Потым ступаю на лёд. І не магу ўстаяць: мае ногі коўзаюцца – адна ўлева, другая ўправа.
( ) 3) Эма паднялася ды так складна адказала, што мы ўсе раты паразяўлялі. Мы тады яшчэ не ведалі, што Эма – круглая пяцёрачніца.
( ) 4) – Антон, – з усмешкай пытае яна, – калі гэта ты навучыўся катацца на каньках?
- А вось і навучыўся, – не без гонару кажу я. – Не толькі ж табе адной катацца, Мэры Кэт.
( ) 5) Неяк аднойчы ў выхадны дзень я ішоў па вуліцы і на рагу нос у нос сутыкнуўся з Эмай.
- Слухай, Антон, чаго ты мяне цураешся? Што я табе зрабіла?.. Я ж не вінавата, што настаўніца заўважыла, як ты кінуў шарык. Я ж нікому нічога не сказала.
10.Асаблівасцямі апавядання з’яўляюцца: 1) малая колькасць дзейных персанажаў; 2) лірычныя адступленні, сцісласць і дакладнасць апісанняў; 3) паэтычная выразнасць мовы; 4) падзел на раздзелы, мяккі гумар; 5) для паказу жыцця і характарыстыкі герояў аўтар выкарыстоўвае аповед, апісанне, дыялог.
1).4
2).4
3).5
4).5
5).2
6).1
7).1,3
8).3,4
9) (2)1
(4)2
(1)3
(5)4
(3)5
10).5
Объяснение: