Лірыка Янкі Купалы — своеасаблівы летапіс свайго часу. Дакажыце гэта.

kashasha kashasha    3   17.04.2019 01:50    14

Ответы
волна16 волна16  17.04.2019 01:50
Сын беззямельнага арандатара, затым — сам дробны арандатар, чорнарабочы бровара, бібліятэкар, супрацоўнік, а пасля і рэдактар адной з першых легальных беларускіх газет, народны паэт Беларусі Янка Купала ўсюды і заўсёды быў з родным народам — і ў горы, і ў радасці. Менавіта гэта дазволіла яму «сэрца мільёнаў падслухаць біцця» («З кутка жаданняў»), стаць яскравым летапісцам жыцця беларускага народа амаль ва ўсе найважнейшыя гістарычныя моманты першай паловы ХХ стагоддзя: у пераломны час рэвалюцыйных падзей у Расіі ў 1905—1907 і 1917 гадах, у векапомны перыяд аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі ў 1918—1920 гадах, у трагічныя 1930-я гады, у радасныя дні ўз’яднання беларускага народа ў адзінай дзяржаве (1939), у самы змрочны першы год фашысцкай акупацыі Беларусі (чэрвень 1941 — чэрвень 1942 г.).
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы