Ён правёў другі раз, трэці, трава злева стала выцягвацца ў вільготны
зялёны рад. Хутка ногі яго ступілі на пакошу, перад ім быў
ужо лапiк чыстага, скошанага ім. Хто гэта казаў, што ён яшчэ
Зялёны касіць? Што яму, быццам, кашы яшчэ многа трэба!
Кашы, можа, каму-небудзь і трэба, толькі каму іншаму.
Але не яму, не Васілю. Праўду кажуць, што касіць — справа
не абы-якая, мужчынская справа, тут трэба і сіла, і спрыт,
умець трэба. Але ў Васіля ўсё гэта ёсць. Глядзіце, як ладна
шаркае ў яго каса, як кладзецца, даўжэе рад!
Каждое слово как часть речи надо