Да якіх жанраў звяртаўся Ядвігін Ш. на працягу сваёй літаратурнай творчасці?

двоишник53 двоишник53    1   17.04.2019 01:50    2

Ответы
балу123456 балу123456  17.04.2019 01:50
Ядвігін Ш. увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так у серыі гумарыстычных навел «Вучоны бык», «З маленькім білецікам», «Пазыка», «Заморскі звер», «Цырк» сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам без усякай логікі. Апавяданне «Рабы» з'яўляецца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, «Падласенькі» — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, «Важная фіга» — высмейваннем злых і сварлівых свякрух, «Дачэсныя» — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства.

Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях «Гаротная» (пра шматпакутнае жыццё Тамачыхі), «Бярозка» (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марыські), «Шчаслівая» (аб сквапнай жонцы, якая, падманутая мужам, памірае з думкай аб золаце ў гаршчку, дзе на самай справе знаходзілася ўсялякае смецце). У цэнтры алегарычнага апавядання «Дуб-Дзядуля» вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы