Чым вам спадабаўся дзядзька-штукар? Ці часта вы сустракаеце ў жыцці такія адносіны паміж дарослымі і дзецьмі? - Колас. «Дзядзька-кухар»

Валерия1804 Валерия1804    1   17.04.2019 01:50    9

Ответы
сумка228hjfjkjihjjj сумка228hjfjkjihjjj  17.04.2019 01:50
Дзядзька Антось вельмі любіў дзяцей і, калі выдавалася вольная хвіліна, ён дарыў яе дзецям. Ён расказваўім казкі, хадзіў на поплаў па кветкі, тлумачыў незразумелае:
Вось так гуртом яго абсядуць
I час работы яго крадуць;
Насі «катла», кажы ім казкі,
Ідзі на поплаў з імі ў краскі,
Давай адказы на пытанні...
Дзядзька Антось быў тонкі псіхолаг, умеў падысці да дзіцяці, уздзейнічаць на непаслухмянага:
Ён быў настаўнікам, суддзёю,
Калі, бывала, між сабою
Паспораць дзеткі ці паб'юцца,
Дык да каго тады звярнуцца,
Як не да дзядзькі, да Антося?
Дзядзька быў добрым гаспадаром, але разам з тым ён умеў зацікавіць дзяцей прыгажосцю прыроды роднага краю. Ліпава — маладое поле, засеянае аўсом. А для дзяцей агляд поля быў цэлым пада-рожжам па нязведаным мясцінам.
Ну, усякіх дзіў там ёсць багата!
А дзядзька ўсё табе пакажа.
Цікавасць усю тваю развяжа...
Разам з дзядзькам дзецям усё было цікава: лавіць рыбу, хадзіць у грыбы, малоць на хлеб збажыну. Акрамя гэтага дзядзька ўмеў рабіць розныя цацкі:
А дзядзька майстар быў на штукі
I быў механік на ўсе рукі:
І дудку скруціць вам і стрэлку,
I нарысуе нават елку, —
Такую выштукуе цацку...
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы