Чым рамантычная паэма «Бандароўна» адрозніваецца ад рэалістычнай паэмы «Адплата кахання»?

Renton8546 Renton8546    2   17.04.2019 01:50    12

Ответы
123Никита5634 123Никита5634  17.04.2019 01:50
Сюжэт паэмы нескладаны. На Украіне «з сваёй хеўрай гаспадарыць» пан Патоцкі. Яму, як ён лічыць, усё дазволена. Аднойчы на вечарынцы ён бачыць надзвычай прыгожую дзяўчыну — Бандароўну, якая «ў карчомцы з казакамі // Цешыцца з свабоды». Тут жа ён вырашае: яна павінна стаць ягонай палюбоўніцай. Пачаў дамагацца яе. Але, як слушна выказаўся Янка Купала ў лірычным адступленні, «сумленне // Ёсць і ў простым людзе! // Не папусціць у крыўду славу, // Славу ды свабоду…». Гэтая думка-ідэя, што ўвасабляе сабой народную мараль, — галоўная ў паэме. Менавіта дзеля вобразнага выяўлення яе і пісаўся ўвесь твор. Свабодалюбівая і гордая Бандароўна, зразумела, не паддалася на спакусу страты свабоды і сумлення дзеля багатага, але паднявольнага жыцця. І ў адзін з момантаў, калі нахабны Патоцкі стаў асабліва непрыстойна дамагацца яе, яна «з’ехала па твары» пану. Патоцкі выбягае на вуліцу «зваць сваю дружыну». Старэйшыя людзі падказваюць Бандароўне: уцякай, пакуль не позна. Дзяўчына ўцякае. Яна «бегла поле і другое, // Ўзбегла і на трэцце, // Ды ўжо сілы не хапае // Далей так ляцеці». Дагналі яе панскія гайдукі, прывялі да Патоцкага. Той дае дзяўчыне выбар: ці «піць, гуляці, // Ночкі каратаці» з ім, ці «навекі косці парыць // У зямельцы-маці». Непакорная Бандароўна выбірае апошняе. Пан страляе ў Бандароўну…

На гэтым можна было б і скончыць паэму. Але ў такім выпадку яна была б заснавана толькі на лакальным канфлікце і ў нечым паўтарала сутнасць колішняй паэмы Янкі Купалы «Адплата кахання» (1905—1907), у аснову якой, паводле прызнання самога паэта, было пакладзена сапраўднае здарэнне з часоў прыгону. Зося, сястра багатага шляхціца Лаўчынскага, і прыгожы, працавіты, але бедны селянін Янка пакахалі адзін аднаго, сталі таемна страчацца. Пра гэта даведаўся Лаўчынскі і ў гневе, не жадаючы бачыць сваю сястру замужам за бедным селянінам («Як можна? Шляхцянка — род панскі, косць з косці, — // З мужыцкай крывёю змяшаціся хоча!»), ноччу забіў яго і падпаліў пуню, у якой той начаваў. Страшэнная помста! У паэме, зразумела, учынак Лаўчынскага асуджаецца, але на гэтым твор і заканчваецца. Дзеянне ж у «Бандароўне» пасля смерці яе гераіні разгортваецца далей, дзякуючы чаму паэма набывае шырокае грамадскае гучанне. Бандароўна — асоба, індывідуальнасць з высокай чалавечай годнасцю. Але, у адрозненне ад Янкі, яна — і арганічная частка свядомага народа, які дарэшты нацярпеўся ад прыгнёту розных патоцкіх. Забойства яе — гэта апошняя кропля, якая перапоўніла чашу народнага цярпення. І народ паўстае суп-раць сваіх крыўдзіцеляў.

За Янку, хоць і выдатнага ва ўсіх адносінах чалавека, ніхто не заступаецца. За Бандароўну, хоць Патоцкі, спахапіўшыся, наладзіў ёй багатае, панскае пахаванне, заступаецца не толькі яе бацька, але і ўвесь народ.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы