Чым адрозніваецца апавяданне ад навелы, аповесць ад апавядання? Пакажыце гэта адрозненне на прыкладах твораў, змешчаных у вучэбным дапаможніку або іншых, прачытаных вамі твораў.

ssdjpiffi ssdjpiffi    2   17.04.2019 01:50    10

Ответы
Bars1995 Bars1995  17.04.2019 01:50
Невялікія творы, у якіх характар чалавека раскрываецца праз асобныя падзеі, здарэнні ў яго жыцці, называюцца апавяданнямі.

Разнавіднасцю апавядання з’яўляецца навела — невялікі твор, які расказвае аб незвычайным, выключным здарэнні ў жыцці чалавека і мае нечаканую развязку. Прыкладам таму можа паслужыць вывучаны ў папярэднім класе твор «На Каляды к сыну» Змітрака Бядулі.

Аповесць большая за апавяданне, сюжэт яе звычайна складаецца з некалькіх эпізодаў, якія звязаны з галоўным героем і ахопліваюць значны перыяд яго жыцця. Па характары развіцця дзеяння, па сюжэце аповесць таксама больш складаная, чым апавяданне. Часцей за ўсё ў ёй расказваецца пра адзін чалавечы лёс, але ў сувязі з лёсамі іншых людзей. Прыкладам аповесці можа быць твор Янкі Брыля «Сірочы хлеб», вывучаемы ў сёмым класе, які складаецца з шэрагу эпізодаў з жыцця Даніка Мальца
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы