Зямля — маці наша, бо «Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек... Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш...». Аўтар падкрэслівае, што ўсё чалавечае жыццё непарыўна звязана з зямлёй. Не будзе зямлі, не будзе чалавека.