Ахарактарызуйце жонку Грынкевіча як асобу і як жанчыну. У доказ сваіх меркаванняў прывядзіце прыклады з апісаннем яе паводзін, выказванняў.

shopniceLol shopniceLol    1   17.04.2019 01:50    116

Ответы
умница20063 умница20063  17.04.2019 01:50
Жонка Грынкевіча – моцная, напорыстая асоба. Дзеля каханага чалавека, яна гатова плыць па халоднаму навальнічнаму Дняпру, каб адвезці памілаванне мужу. Яна здольнае на многае, вось што гаворыць пра яе Пора-Лановіч:
“Жанчына, відаць, не шкадавала грошай: яна ехала, наступаючы яму на пяты. Як яна магла зрабіць такую дарогу за сорак восем гадзін — не ведаю. Гэта трэба быць жалезным чалавекам...”
У той жа час яна прыгожая, яркая жанчына:
“Ніколі яшчэ Гсраў не бачыў такога аблічча.Густыя цёмныя бровы, якія здаваліся б амаль мужчынскімі, каб не агромністыя, як чорныя азёры, бліскучыя вочы і прыпухлы маленькі рот. Прамы невялічкі нос, мяккі авал трохі асіметрычнага аблічча, якому самая гэтая асіметрычнасць надавала дзіўны выраз мяккай жаночай пакорлівасці і адначасова ўладнасці, нават прывычкі ўладарыць...”
Яна жыве адным жаданнем — выратаваць мужа. Вестка пра памілавання для яе была вялікай надзеяй захаваць яму жыццё:
“— Але, — сказала жанчына, — вы ж бачыце, што я вязу памілаванне. Будзьце літасцівы. Замянілі пажыццёвай ка-таргай. Гэта такое шчасце! Такое...
Яна ўперш
ыню ўсміхнулася. Не было нічога прыгажэй-шага за гэту ўсмешку...”
Жанчына не баялася смерці, яна гарэла толькі адным жаданнем паспець:
“Жанчына, здавалася, не заўважала інтанацый Леановіча.
— Для асуджанага кожная гадзіна чакання — гэта лішнія маральныя пакуты, — проста і сурова сказала яна. — Вы ведаеце гэта...
— Вы можаце загінуць пры пераправе.
— Я не баюся гэтага.”
Цвёрдая, самааданая, бястрашная, сапраўдная гераіня. Любая б жанчына на яе месцы расплакалася б. Але толькі не гэта валявая і моцная асоба.
Не плакала яна і пасля таго, як убачыла забітага мужа:
“— Жонку бачылі?
— Так точна. Спазнілася хвілін на дзесяць. Яна амаль да абвахты падышла, а тут на задворках як каленкор ірванулі... То яна бегла, а тут пайшла, як сонная... А гэты, вядома, яшчэ цёплы быў.
— Плакала? — спытаў Гораў.
— Не, зусім не плакала. Толькі і сказала: «Божа, пакарай іх...» Не шкадавала.”
Адзіным жаданнем для яе было запісацца на прыём да Мураўёва і выказаць яму ў твар які ён подлы і нізкі чалавек. І яна не спужалася Сібіры, цяжкай долі.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы