Будова твора залежыць ад задумы аўтара і абумоўлена жыццёвым матэрыялам — тым, пра што пісьменнік збіраецца расказаць, да якіх высноў падвесці чытача, якія думкі і пачуцці ў яго выклікаць.Будова таксама залежыць ад жанру (віду,формы) літаратурнага твора. Больш простую кампазіцыю маюць верш, апавяданне. Суадносіны паміж часткамі, эпізодамі, сцэнамі, элементамі больш складаныя ў аповесці, дзе шмат падзей, герояў, дзеянне расцягнутае ў часе, месца дзеяння неаднаразова змяняецца і сам твор мае значна большы аб’ём.