5. Вызначце, колькі націскных складоў у кожным радку. У якой па- слядоўнасці паўтараюцца яны ў вершы?
6. Як называецца сугучнасць складоў у канцы вершаваных радкоў?
Назавіце словы, якія рыфмуюцца.
Елее 7. Узнавiце радкі верша «Ручэй» (трэнажор па вершы Якуба Коласа
«Ручэй»). Вызначце ролю рыфмы ў гучанні верша.
8. Праслухайце песню Мікалая Чуркіна «Ручэй» на словы гэтага
верша. Параўнайце ўражанні ад верша і песні.
9. Паспрабуйце перадаць асаблівую прыгажосць, якую раскрыў нам
паэт, празаічнай мовай. Складзіце пейзажную замалёўку на тэму
верша. Выкарыстайце такія ж сродкі мастацкай выразнасці, што
і ў вершы.
10. Вывучыце верш на памяць.
Тарас Хадкевіч
КРЫНІЧКА