1. Разгледзьце малюнак і перадайце, як адчувала сябе Хмарка ў пачатку свайго вандравання.
2. Што змянілася ў поглядах Хмаркі пасля доўгага і далёкага падарожжа?
З кім яна сустрэлася і якую праўду пра жыццё пачула?
3. Якую ролю ў творы адыгрываюць пейзаж, малюнкі прыроды? У залеж-
насці ад чаго змяняюцца фарбы, адценні ў абмалёўцы прыродных з'яў?
4. Параўнайце апісанне пейзажу ў пачатку твора і ў канцы. Чым яны
адрозніваюцца?
5. Як ставіцца пісьменнік дa Хмаркі, з якім пачуццём гаворыць пра яе?
6. Якая асноўная думка (ідэя) твора? Як яна суадносіцца з эпіграфам?
7. Ці адрозніваецца літаратурная казка Якуба Коласа «Хмарка» ад
народных казак? У чым яе мастацкая своеасаблівасць, прыгажосць?
8. Размясціце цытаты з твора ў адпаведнасці з развіццём падзей (трэ-
нажор па апавяданні Якуба Коласа «Хмарка»).