1. Падумайце, пра які від літаратурнага твора (прозу ці паэзію) га- ворыцца ў наступных радках: «Мова гэтых твораў вельмі эмацыя-
нальная, узрушаная, таму іх часцей дэкламуюць на ўрачыстасцях.
Пры гэтым голас чытальніка гучыць складна, напеўна, раўнамер-
на то павышаецца, то паніжаецца, нібы адбівае такт ці перадае
нейкі музычны найгрыш».
2. Чым празаічныя творы адрозніваюцца ад вершаваных? Акцэнтуйце
ўвагу на знешніх адметнасцях гэтых твораў, на асаблівасцях мовы.
3. Паразважайце, чаму пры апісанні карціны больш падыходзіць
празаічная мова. У якіх жыццёвых абставінах можна карыстацца
паэтычным словам?
4. Параўнайце вершаваныя і празаічныя творы (трэнажор «У вершах
і ў прозе»).