Знайдзіце ў гэтым тэксце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, падкрэсліце ў іх граматычныя асновы, пабудуйце схемы

Векавыя дубы стаяць паважныя і спакойныя ў сваёй велічы. Яны не тое што не падпарадкоўваюцца агульным законам во сені, яны адчуваючы сваю сілу і моц, скараюцца ёй у апошнюю чаргу. Рэдкія лісты зрываліся з галінасілкаў і па вольна ляцелі ўніз. Яны роўна накрывалі жоўтазялёныя жа луды, якія імкліва падалі з вышыні.

Стары ляснік запаволіў хаду, нахіліўшыся, падняў колькі жалудоў, паклаў у кішэню, глянуў уверх. Ён любаваўся дубамі. Але гэта былі яшчэ не тыя дубы, да якіх ён ішоў і каля якіх яму захацелася пасядзець. Тыя крыху далей, і ім не па дзвесце, не па сто, а ўсяго па сорак год. Вось яна, нешырокая, але доўгая дзя лянка з роўнымі радамі не надта высокіх, але дзябёлых, з гус тымі шапкамі галля маладых дубоў. 3 першага позірку відаць, што дубы гэтыя пасаджаны чалавекам і што клапатлівыя рукі заўсёды прысутнічалі тут.

danilka107 danilka107    3   14.05.2020 13:29    11

Другие вопросы по теме Беларуская мова