Знайдзіце часціцы ў тэксце, выпішыце іх, зверху надпішыце значэнне часціц.
Цэлае лета вісеў Жолуд на вунь тым старым дубе.
Невядома, як далей, а пакуль ён быў малы, вялікага гора зазнаць яму не
прыйшлося. Праўда, на яго тады ніхто не зварочваў увагі: як бы яго і на свеце не
было. Толькі сонейка, ледзь выглянуўшы з-за лесу, узіралася ў яго і пеставала сваім
цяплом, бы тая маці. А калі, бывала, яно прыпякала надта ж горача – любоў,
сапраўды, часта пераходзіць свае граніцы – маленькі Жалудок хаваўся ў цяньку
густых лістоў, як пан пад парасонам, і яму заўсёды добра было