Як утвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання ?

svitlanaholenkp0an3s svitlanaholenkp0an3s    2   08.01.2021 15:01    0

Ответы
Zanyt Zanyt  07.02.2021 15:02

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў 1 спражэння з дапамогаю суфіксаў –учы(ючы): несцi – несучы, браць – беручы. Ад дзеясловаў 2 спражэння – з дапамогай суфіксаў –ачы(ячы): пішуць – пішучы, ідуць – ідучы, косяць – косячы.Ад некаторых дзеясловаў 2 спражэння дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў –учы(ючы), а не –ачы(ячы):баяцца – баючыся, крычаць – крычучы, дрыжаць – дрыжучы.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або часу) з дапамогаю суфіксаў –ўшы (пасля галосных) і –шы (пасля зычных): раскінуць – раскінуўшы, прачытаць – прачытаўшы, зразумець – зразумеўшы. Ад асно часу ўтвараюцца дзеепрыслоўі ў тых выпадках, калі ў інфінітыве дзеясловы маюць перад суфіксам –ці гук [с’], які ўзнік у выніку дысіміляцыі [д], [т]прывесці – прывядуць – прывёў – прывёўшы; калі ў інфінітыве маюць суфікс–ну-,які ў форме часу выпадае:высахнуць – высах – высахшы; калі дзеясловы ў інфінітыве заканчваюцца суфіксам–чы-,у якім гук [ч] узнік са спалучэнняў: спячы – спёк – спёкшы.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова