Вызнач род прыметнікаў. Абазнач іх канчаткі. Каля самага Віленскага шляху пасяліўся некалі славуты асілак па празванні Менеск. Ён пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. У навакольнай мясцовасці свіслацкай зямлі чуваць былі фантастычныя расказы пра сілу Менеска. Мука ў яго млыне малолася не з жыта,а з моцнага камення. Сам асілак ездзіў па паселішчах і набіраў смелую дружыну. З яе пазней утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з чароўным млынам. Тут і быў заснаваны горад Мінск.