Тэст па ўрыўку Алеся Жука “Стары бабёр решить!
1. Бабрыная сям’я жыла ў: а)рацэ; б) сажалцы; в) возеры.
2. Адправіцца бабра ў небяспечнае падарожжа прымушае: а) жаданне адшукаць сваё прасторнае спрадвечнае пасяленне; б) варожасць іншых баброў; в) яго ўзрост.
3. Жывёла адпраўляецца ў дарогу: а)вясеннім ранкам; б) асеннім днём; в)летняй ноччу.
4. Бабёр лічыў, што “ісці трэба было цяпер”, бо: а)хутка маглі наступіць халады; б)ён быў даволі старым; в) месца “спрадвечнага пасялення” магла заняць іншая бабрыная сям’я.
5. Мэта падарожжа старога бабра – а) пошукі “вялікае, прасторнае рэчкі”; б)знаходжанне “невялікага астраўка” для ўсёй сям’і; в) перасяленне на бераг невялікага возера.
6. Старога бабра “сваёй адкрытасцю, раўнатою, на якой нідзе няма вады”, напалохалі: а) луг; б) поле; в) поплаў.
7. Якія пачуцці апанавалі бабра, калі ён убачыў палоску “чыстае вады, над якой нахілялася асака”? а)здзіўлення; б) радасці; в) смутку.
8. Перад тым як адправіцца дадому бабёр: а)”подбегам кінуўся да вады”;
б) “паплыў насустрач халоднай плыні”; в) “яшчэ раз абышоў і абгледзеў усё навокал”.
9. Аўтар стварыў вобраз бабра, які нагадвае: а) чалавека; б) малюнак прыроды; в) з’яву прыроды.
10. Галоўная думка твора: а)захапленне прыгажосцю прыроды; б) адказнасць чалавека за навакольнае асяроддзе; в) маляўнічае апісанне жыцця бабрынай сям’і.