Ссочинением пра витаута , нужно ​

DikarkaWaider DikarkaWaider    2   20.10.2019 14:17    3

Ответы
Sashok1252535 Sashok1252535  10.10.2020 08:11
Вобраз Князя Вітаўта ў паэме М. Гусоўскага “Песня пра зубра”

" Ідэалам дзяржаўнага ўладара ў паэме М.Гусоўскага «Песня пра зубра» выступав Вітаўт. Ён у часы свайго княжання, як ніхто, узвысіў шляхту. Заручыўшыся яе падтрымкай, Вітаўт скарыў гардыню ўдзельных князёў, дабіўся цэнтралізацыі ўлады. Пры яго княжанні Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці:

Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай
Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах
Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,
Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.
Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!

Услаўляючы Вітаўта і яго гераічны век, Мікола Гусоўскі звяртае ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў». Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванні спаборніцтвы як сапраўдную школу вайсковага выхавання:

Ён паміж войнамі ў шапку не спаў і дружыны
Ў дзікіх аблавах на звера прывучваў змагацца
Так, як і ў бітвах з татарам!, і гартаваў іх
Сілу і дух у нягодах няспынных паходаў.

Гусоўскі лічыць Вітаўта выдатным мудрым дзеячам за тое, што ён заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у вайсковых спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. Паміж князем і падданымі панавала згода.
Уважліва перачытваючы радкі паэмы, няцяжка заўважыць, што аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з зубрам. Зубр, князь і народ беларускай зямлі паўстаюць у творы як адзінае цэлае. Звер набывае чалавечыя і княскія рысы: ён валадар пушчы і адначасова яе сын. Зубр велікадушна адпускае з мірам таго, хто не ўзнімае на яго зброю, і сурова помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам. Вобраз зубра асацыіруецца з вобразам вялікага князя Вітаўта:

Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць,
Воляю князя васал жыў або траціў жыццё,
Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам,
Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў.
Турак, мацак і тады прысылаў дарагія дарункі,
Сведчыў здалёку, што ён князю скарыцца гатоў.
Вітаўт — прадстаўнік той зямлі і таго працавітага
і мужнага народа, якім яму даручана кіраваць:
... адважнага Вітаўта розум.
Сілу радзіме вярнуў, княства вялікім зрабіў
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова