сродки мастацкай выразнасцi ў вершы М. Багдановіча "Край мой родны" ВСЕ❤️

Краю мой родны! Як выкляты Богам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты… Над збожам убогім
Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родные вёскі.
Жалем сцікаюцца грудзі! —
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурыя людзі…

Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,
Вынеслі моцныя спіны;
Шмат іх прымусілі выцерпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны.

Кінь толькі вокам да гэтаго люду —
Сціснецца сэрца ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі.

Песня пяе, як удовіна сына,
Янку, каханне згубіла:
Там, дзе панура схілілась каліна,
Беднаго хлопца магіла.

Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе
Сэрца навін не пачуе.
Сціснула гора дыханне ў народзе,
Гора усюды пануе.

Хваляй шырокай разлілась, як мора,
Родны наш край затапіла…
Брацця! Ці зможам грамадскае гора?!
Брацця! Ці хваце нам сілы?!​

Svetakim0934 Svetakim0934    2   19.02.2020 19:48    85

Другие вопросы по теме Беларуская мова