Спішыце, падкрэсліце граматычныя асновы, вызначце віды даданых частак, расстаўце знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор 1-га і 3-га сказаў, пабудуйце схемы ўсіх сказаў. 1. Над маладзіком які чырванеецца рожкамі ўгару невысока блішчыць Венера. 2. Выйшлі з двара надвячоркам калі ўздоўж вуліцы наскрозь ружавеў ад сонца ўзняты каровамі пыл. 3. Гаварыць з Аркадзем было цяжка нават балюча хоць ніякай асабістай віны перад ім Багдан не адчуваў. 4. Ваня адчуў як непрыемны халадок прабег у грудзях але не паказаў страху. 5. Эдзік пастаяў на прыпарушанай снегам платформе пакуль поезд замятаючы белы пыл не пайшоў далей. 6. Я знарок выйшаў рана каб да горада ісці пешкі. 7. Некалі я лічыў што струны гэтай скрыпкі нават самі па сабе не могуць гучаць кепска. 8. Ірачцы шкада было летніх цёплых дзён якія бясследна мінаюць і не вернуцца… 9. Калі заходзіць гутарка пра Мір звычайна згадваецца ўнікальны замкавы комплекс які мог бы зрабіць славу любому паселішчу. 10. Хлапчукі прывіталіся і падышлі бліжэй каб зірнуць што малюе настаўнік.