На календары ўжо сярэдзіна снежня - першага месяца зімы, а на вуліцы зусім не зімовае надвор'е. Снег растае, не паспяваючы выпадаць. Па-асенняму цёпла, можна хадзіць у восеньскай куртцы і ботах. Пад нагамі бруд і вада. Зусім не адчуваецца набліжэнне Новага года і Каляд. Хутчэй бы пачаліся сапраўдныя маразы і выпаў снег. Тады мы зможам нарэшце пакатацца на каньках і лыжах, пагуляць у снежкі. І настрой адразу стане болей святочным.