Сёлета восень выдалася на рэдкасць кароткаю. У верасні яшчэ было цёпла, нібыта летам, а ў лістападзе ўжо выпаў снег, быццам настала сапраўдная зіма. Але і гэтага часу нам хапіла, каб удосталь налюбавацца асенняй прыгажосцю: чырвоным, жоўтым і аранжавым, нібы полымя, лістам на дрэвах. А зараз будзем ужо цешыцца зімовымі радасцямі: снегам ды марозам. Хутка снегу выпадзе столькі, што можна будзе гуляць у снежкі, рабіць снегавікоў, нават стаць на лыжы. Дзіўная ў нас восень!