Складзiце просты дыялог на тэму "знаёмства"

stigma70 stigma70    3   22.08.2019 17:40    44

Ответы
Диханбаев Диханбаев  05.10.2020 13:11
- Прывітанне! Мы, здаецца, не знаёмыя. Мяне Саша завуць.
- Прывітанне! А мяне Лена. Прыемна пазнаёміцца.
- Мне таксама. Як табе свята?
- Весела. Але я не вельмі люблю шум, таму мне тут няўтульна.
- Тады навошта ты сюды прыйшла? На такіх святах ціха не бывае.
- Не хацела крыўдзіць сяброў.
- Ты, мабыць, не з Мінску. Тут усе звыклыя да шуму. 
- Са Слуцку. Але справа не ў гэтым. Ад моцнага шуму ў мяне пачынае балець галава. Думаю, зараз ужо можна ісці адсюль. У самы разгар святкавання ніхто і не заўважыць.
- Хочаш, я правяду цябе да дому? Зможам пазнаёміцца бліжэй.
- Канешне, буду рада.
- Тады я пайшоў за курткаю.
- Добра, чакаю цябе каля дзвярэй.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова