Сачыненне на тэму "бацькаўшчына светлая мая"

kirillefimov1 kirillefimov1    1   03.08.2019 08:40    155

Ответы
ochensad ochensad  25.08.2020 18:48

Што ж такое Бацькаўшчына?  Гэта радзіма, родны край, краіна , горад ці вёска. Гэта месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Гэта месца, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе твае сябры, можа, і першае каханне.

Нішто на зямлі не можа быць бліжэй, мілей, чым Бацькаўшчына. У кожнага чалавека ёсць свая Бацькаўшчына. У адных — гэта вялікі горад, у іншых — маленькая вёсачка, але ўсе людзі любяць яе аднолькава. Для мяне слова «Бацькаўшчына » значыць нешта вельмі дарагое, любімае, каштоўнае, дзеля якога можна памерці!

Бацькаўшчына не абавязкова павінна быць вялікай. Гэта можа быць які-небудзь куток вашага горада, пасёлка. У мяне ёсць сваё упадабанае мястэчка. Гэта велічны лес. На ўсёй зямлі цяжка знайсці куток выдатней гэтага, таму што ўзімку лес зменьваецца, становіцца таямнічым, чароўным, казачным. Асабліва ён прыгожы ў маразы. Дрэвы  накрытыя цёплым інеем, здаецца, замерла ў чаканні цуду. Снег на сонейку пераліваецца  як быццам гара алмазаў. Калі ў гэты момант загадаць жаданне, яно абавязкова збудзецца. Улетку я люблю валяцца на зялёнай траўцы, грэючыся пад сонейкам на беразе рэчкі. Побач ціўкаюць птушачкі, і, здаецца, што час спыняецца. Жыццё замірае, і ты забываеш пра ўсе праблемы.

Блізкасць рэчкі, цішыня, у якой мноства гукаў : шолах дрэў, шамаценне чароту, сумны крык нейкі птушкі — усё гэта дапамагае мне ўбачыць і пачуць маю Бацькаўшчыну , адзіную і непаўторную.

Я люблю сваю Бацькаўшчыну. Люблю таму, што толькі тут самае яркае сонца, толькі тут самая зялёная трава, толькі тут самае блакітнае неба, толькі тут самыя лепшыя людзі. Люблю таму, што тут жывуць мае мама і тата, мая сям’я.

Хочацца, каб час спыніўся, але ён бязлітасна рухаецца наперад. Мы расцем, сталеем, але вось сваю Бацькаўшчыну мы ніколі не забудзем. Мы будзем любіць і шанаваць яе да апошніх дзён свайго жыцця.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова