с Бел яз-ом

Вы павінны спачатку вызначыць стыль тэксту, асноўную думку. Затым выпісаць з тэксту словазлучэнні, у якіх залежнае слова звязана з галоўным пры дапамозе прыназоўніка, выканаць іх разбор . Абазначыць галоўнае слова, паставіць пытанне да залежнага, вызначыць склон.

Самы вечны і старажытны горад маёй Радзімы

Адзін раз мне пашчасціла быць у Полацку. Тая экскурсія пакінула такі глыбокі след у маёй душы, што я і сёння з лёгкасцю і задавальненнем успамінаю ўсе падрабязнасці і ўражанні ад наведвання гэтага цудоўнага старажытнага горада, бацькі гарадоў беларускіх, як з гонарам называюць яго ўсе беларусы.

І першае незабыўнае ўражанне ад паездкі – гордасць і гонар ... Я праходжу па тых брукаваных вулачках, ступаю па тых камянях, дзе некалькі стагоддзяў назад ступала нага Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага. Другое, не менш глыбокае ўражанне, якое засталося пасля наведвання храмаў, музеяў горада, – адчуванне глыбокай даўніны, якое ахоплівала ўсю маю істоту, пранікала ў душу, у свядомасць. І здаецца, з фрэск скай царквы на цябе пранікнёна глядзяць вочы нябеснай заступніцы горада – Ефрасінні Полацкай. Праходзіш па залах музеяў і ўсёй істотай адчуваеш, як побач шалясціць сукенкай яе вялікасць Гісторыя.

А яшчэ зрабіла вялікае ўражанне тое, з якой любоўю і замілаваннем нам расказвалі пра горад: яго мінулае і сучаснае. Здаецца, слухала б і слухала б , як самую цікавую казку

dradya dradya    3   30.04.2020 13:49    1

Другие вопросы по теме Беларуская мова