Пытанні па змесце рамана “Каласы пад сярпом тваім” Варыянт 1
1. Колькі год споўнілася Алесю, калі ён вярнуўся ў сваю сям’ю?
2. Люты прыгоннік, стрыечны брат маці галоўнага героя.
3. Мянушка дзеда галоўнага героя.
4. Хто на працягу 20 год не кідаў справу змагання з несправядлівасцю і быў няўлоўны для царскага ўрада?
5. Імя маці галоўнага героя.
6. Імя цесця галоўнага героя.
7. Кіраўнік сялянскіх мас, якога малы Алесь выратаваў ад расправы пана.
8. З якой нагоды ў творы згадваецца Полацк?
9. Падчас першай сумеснай вячэры з бацькамі ў Алеся зваліўся на зямлю хлеб. Як ён з ім абышоўся?
10. Які рытуал чакаў Алеся, калі той дасягнуў падлеткавага ўзросту?
……………………………………………………………………………………………………………
Варыянт 2
Хто пры першым знаёмстве кінуў чорную змяю пад ногі Алесю?
Якія шляхецкія захапленні меў бацька Алеся?
Куды адвёў бацька Алеся ў дзень пострыгу?
Чаму пад’ём у 7 гадзін раніцы не задавальняў маладога Загорскага ў палацы?
5. Славуты рускі пісьменнік, прылічаны да сваякоў галоўнага героя па лініі маці.
6. Што стала прычынай бунту сялян у Півошчах?
7. «Царственная» каханая прадзеда галоўнага героя.
8. Імя прадзеда галоўнага героя.
9. Чаму дзед Алеся адмовіўся ад сваёй старэйшай дачкі?
10. Як ацаніла Алеся пані Клейна пры першай сустрэчы і што ў ёй найбольш імпанавала хлопцу?