Прыдумайце тэкст - апісанне якой - небудзь гульні выкарыстоўваючы бяззлучнікавыя складаныя сказы

MrRobik MrRobik    2   23.08.2019 15:40    0

Ответы
seadetibrahim seadetibrahim  05.10.2020 14:54
У гульні "Рускія шашкі" ўдзельнічаюць два чалавекі, кожны з іх пачынае гульню з камплектам з дванаццаці шашак. Блытаніны з шашкамі не ўзнікне: у аднаго гульца шашкі белага колеру, у другога - чорнага. Для гульні выкарыстоўваецца дошка з шасцідзесяці чатырох клетачак, у гульні удзельнічаюць толькі трыццаць дзве чорныя клетачкі дошкі. У пачатку гульні шашкі сапернікаў расстаўляюцца на процілеглых баках дошкі па чатыры шашкі на рад; шашкі кожнага гульца, такім чынам, займаюць тры радкі. Першым ходзіць гулец, які іграе белымі; затым гульцы ходзяць па чарзе, робячы па адным ходзе за раз. "Пераскокваючы" шашку саперніка сваёй, гулец "з'ядае яе"; з'еў усе шашкі саперніка - перамагаеш. Шашка можа стаць дамкаю, дасягнуўшы процілеглага канца поля; дамка, у адрозненне ад простай шашкі, можа хадзіць далей, чым на адну клетку. Пагуляйце ў гэтую цікавую гульню - вам спадабаецца.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова