Проверьте б)

Паэзія Алеся Разанава ўражвае сваёй неардынарнасцю, ускладненасцю форм, вобразнай асацыятыўнасцю, метафарычнасцю. Ён аўтар зборнікаў * Адраджэнне», «Назаўжды», «Каардынаты быцця», «Шлях — 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне». У творах паэта, якія патрабуюць не аднаго прачытання, — філасофская змястоўнасць, ускладненасць думкі, шматлікія сэнсы, нюансы і алюзіі:
Няўжо рэчаіснасць — толькі
дрэвы і небасхіл,
замкнсныя кругазваротам?..
I сцежкі людскія замкнёны,
і ларыванні таксама...
Паэзія А. Разанава вылучаецца гукавымі асацыяцыямі, разбурэннем многіх традыцыйных форм і канонаў, дзёрзкай эксперыментальнасцю, сінтэзам вершаў і прозы авангардысцкага кірунку. Ён увёў у беларускую літаратуру версэты, квантэмы, вершаказы, пункціры.
Версэты (утворана хутчэй за«ўсё ад слова версія) — вершы баладнага складу, блізкія па афарыстычных роздумах да прытчаў. У іх асабістае «я» паэта як бы праламляецца праз «каардынаты быцця і асобы». Аўтар аддае перавагу быційнаму, сутнаснаму. Сімволіка і ўмоўнасць у версэтах арганічна спалучаецца з канкрэтнымі рэаліямі, рытміка і рыфмоўка свабодная, раскаваная.
Нічога пе скажаш: пяўклюдны, няроўны, прышыты да спратаў зямлі, нсда-
лёкі палёт кажановы валодае нсйкай
сваёй адвагай, нейкім сваім натхненнем,
але натхнсннем гэтым кіруе эмрок.
(«Палёт кажача» )

Квантэмы (утворана ад квант — элемент энергіі) — вершы-медытацыі, у аснове якіх «імпульс, квант паэтычнай энергіі». Тут і словы-вобразы, і інтанацыя рытму, і колер рытму. У квантэмах няма звязанасці, прычынна-выніковаЙ сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, разбураны, існуюць паасобку.
Руіны занарушваюць
руігь
уваскрашас руны
неба бліэка

Вершаказы — творы, паэтычныя па змесце і празаічныя па форме. Гэта ўслухоўванне ў гукавы склад слова, адшукванне асацыяцый, праз якія вымалёўваюцца межы сэнсу. Гэта і гульня са словам, абыгрыванне яго гучання і паліфанічнасці, і сур'ёзнае пранікненне ў глыбіні мовы, зварот да гукасэнсу і моватворчасці. У вершаказах побач з голасам паэта чуецца голас дрэва, каменя, маланкі, бо кожны прадмет, кожная з'ява хоча агучыцца, расказаць пра сябе. Кожная літара і кожны гук для паэта вельмі значныя, бо з іх дапамогай ён спрабуе ўзнавіць працэс узаемадзеяння чалавека з прыродай. Спецыфічны рыфмоўкі ў вершаказах А. Разанаў называе дамінантай. «Гэта тое імя, тая назва, якія маюць рэч, прадмет, з'ява. I ўвесь вершаказ падпарадкоўваецца, слухаецца гэтага ключавога слова. Ш гэта збан, ці грыб, ці павуціна, ці гузік, ці дуга, ці дзіда» (гл. гутарку з Алесем Разанавым Г. ШаблінскаЙ: *Я — той, хто шлях і хто па ім ідзе...» («Літаратура і мастацтва», № 41 ад 13.10.1995 Г.).
Парожнія, жорны стаяць, алс калі ў іхняе жарало ўсыпаецца хоць бы жмсня эерня, яны ажываюць. яны разварушваюцца, яны «жораюць»
пачастунак, варожачы, што ўрэшцс з яго атрымаецца, — ці корж, ці аладка, ці піражок.
(*Жорны»)

Пункціры — мініяцюрныя формы верша. Яны складаюцца з 3—6 радкоў. Па прызнанні самога аўтара, гэта «назіранне, думка, вобраз, тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці, што пастукала ў тваю душу, што блізка падступілася». Сам вершаваны вобраз — гэта пункцір, маленькая кропка неабсяжнага жыцця:
Сцслсцца ў жыце
сцежка —
развага
жыцця пра жыццё.
Зборнік «Паляванне ў райскай даліне» (1995) заканчваецца раздзелам дасюль яшчэ не вядомага жанру — зномаў. Гэта назіранні-эсэ, у якіх прысутнічаюць, жывуць вобразы, інтанацыя, гукі, безумоўна, паэтычная філасофія. Думкі ў зномах не рассейваюцца, а згортваюцца амаль да афарызма.
Жыццс кожны раз падводаіць чалавска
да краю жыцця, нагадваючы, што яно не самамэта, што жыць, каб адпо толькі жыць, пельга. Чалавек «далейшы» за жыццб, і не можа ён
сцвердзіцца ў ім іпакш, як толькі пераадольваючы, псраўэыходзячы яго.

Галоўны тон у паэзіі А. Разанава — гэта чуйнае, засяроджанае ўслухоўванне ў «невядомага рытму струмень, невядомай галактыкі хвалю». Творы незвычайнага чалавека і зямныя, і касмічныя адначасова. У іх мноства зямных, прызначаных для чалавека, парад, рэкамендацый, формул-афарызмаў: «існуе знікаючы», «раскрыжаваныя ў целе, ке чуем сябе, не бачым» («Паэма выніку»); «час будаваць, вечнасць раструшчваць пабудаванае» («Паэма святла»); «і ўсё менш ува мне мяне і ўсё больш бязмежжа» («Бязмежжа»).
3 твораў А. Разанава паўстае сённяшні чалавек, які пакутуе ад нявырашанага пытання: «Кім я ёсць?» Ён шукае сваё імя і, не задаволены пошукамі, усклікае: «Я сам сабе не ведаю імёнаў... Я той, хто неназваны...» Паэт вучыць бачыць нябачнае, чуць нячутнае, заўважаць не толькі зямлю пад нагамі, але і далеч неба, кідаць погляд у іншыя вымярэнні, адчуваць усеабдымнасць, узаемную спалучанасць усяго існага:
I не хапае мне дня, каб усюды
паспець,
I не хапае начы, каб адусюль
вярнуцца,
I не хапае жыцця, каб жыць,
I, каб не жыць, не хапае смерці.

pershinspa pershinspa    1   21.04.2020 17:52    7

Другие вопросы по теме Беларуская мова