Правильно расставить знаки препинания.
У сённяшні час павышаецца цікавасцьда ўнутранага стану чалавека і пазнання яго пачуццёвага жыцця.
Тэмакахання заўсёды хвалявала людзей. Вакол яе заўсёды вяліся спрэчкі. Аб яе загадкавасці і немагчымасці поўнага вызначэння гаварылі старажытныя паэты,філосафы, асветнікі, паэты і пісьменнікі ўсіх гістарычных эпох і ўсіх нацыянальнасцей. Каханню прысвечаны самыя душэўныя радкі. З дапамогай кахання асвятляецца прыгажосць чалавечага жыцця і адносін. Каханне называюць здольнасцю ахвяраваць сабою дзеля каханага;
уменнем аддаваць і не браць; жаданнем зрабіць любімага чалавека
шчаслівым; энергіяй жыцця; хваробай сэрца; вогненнай ракой. Шэрага значэнняў кахання можна доўжыць, і ўсе яны не вычарпаюць тую вялізную палітру значэнняў і
адценняў гэтага вялікага па сэнсавым аб’ёме слова.У сучаснай беларускай паэзіі тэма кахання займае важнае месца. Цяжка знайсці цяпер паэта-мастака, які не звярнуўся б да гэтага боскага пачуцця. Аднак сярод іх зараз не так шматмайстроў, якія ўсё жыццё верныя тэме кахання і стварылі шэдэўры. Важна тое, што сапраўдны мастак заўсёды павінен быць арыгінальным. Для сучаснай любоўнай лірыкі характэрны свежыя матывы і напрамкі. Адным з такіх напрамкаў з’яўляецца інтымная лірыка. Пачуццёвыя адносіны паміж мужчынам і жанчынай – гэта свайго роду аснова быцця, крыніца жыцця. Каханне здольна запаліць агонь ў душы кожнага чалавека і гэты агонь будзе гарэць ўсё жыццё, асвятляючы духоуные сцежкі чалавека. Але яно нясе не толькі радасць і шчасце, а часам– гора, сум, смутак і расстанне. Як абвяшчае шматвяковая народная мудрасць,каханне – гэта не толькі ап’яняльны дурман, але і перажыванні. Таму ў любоўнай лірыцы пераважаюць такія матывы, як смутак і сум, расстанне, страта каханага. Сапраўды, крыўды ціхвілінныя растанне з каханым чалавекам астаўляе ў душы ў кожнага горкі смутак,расчараванні. Таму ў беларускай літаратуры нямала твораў, гераіні якіх, праходзячы праз цяжкія
выпрабаванні, захавалі на ўсё жыццё першае нясмелае юнацкае пачуццё.