Прачытайце тэкст. Раскажыце на яго аснове пра ролю маўленчага этыкету ў жыцці чалавека.
Пацвердзіце сваё выказванне канкрэтнымі прыкладамі.
Маўленчы этыкет" адыгрывае найважнейшую ролю ў паспя-
ховай дзейнасці чалавека ў грамадстве, яго асобасным і прафесій-
ным росце, наладжванні моцных сямейных і сяброўскіх адносін.
Можа здацца дзіўным: навошта трэба распрацоўваць спецы-
яльныя правілы зносін, а затым прытрымлівацца іх ці парушаць.
І ўсё ж маўленчы этыкет цесна звязаны з практыкай зносін, яго
элементы прысутнічаюць у кожнай размове. Выкананне правіл
маўленчага этыкету дапаможа пісьменна данесці свае думкі да
суразмоўцы, хутчэй дасягнуць з ім узаемаразумення.
Уменне правільна ацаніць сітуацыю, пачаць і падтрымаць
размову з незнаёмым чалавекам, правільна выказаць свае дум-
кі адрознівае чалавека высокай культуры, адукаванага і інтэлі-
гентнага.
Вывучэнне норм маўленчага этыкету ў сучасным свеце пе-
ратвараецца ў практычную мэту, арыентаваную на дасягненне
поспеху ў канкрэтным акце камунікацыі: пры неабходнасці
звярнуць на сябе ўвагу, прадэманстраваць павагу, выклікаць
давер у адрасата, яго сімпатыю, стварыць спрыяльны клімат для
зносін. Аднак роля нацыянальнага маўленчага этыкету застаец-
ца важнай
веданне асаблівасцей іншай маўленчай культуры
з'яўляецца абавязковай прыметай свабоднага валодання іншай
мовай (Паводле інтэрнэт-рэсурсаў ).