Прачытайце сказы. Выпішые сказы з субстантываванымі прыметнікамі. 1.Голас незнаёмага можа здзівіць, голас друга – на хвіліну спыніць, голас
любай – сагрэць сонцам лета, голас маці – вярнуць з таго свету (М.Танк). 2. Я
ведаю: ёсць час скупы і горкі, ёсць міг, калі у подзвігу сваім жывыя ўсё ж
звяртаюцца да мёртвых і мёртвыя адказваюць жывым! (Я.Янішчыц).
3. Спазніцца можна на адну гадзіну, спяшайцеся! А то на горкі здзек адзіную,
харошую, адзіную сустрэне выпадковы чалавек (М.Дукса). 4. З нас многія
прагнуць разумнага, сапраўднага і чалавечнага. А восень, цяжкая і сумная,
шпурляе ліствой пакамечанай (П.Панчанка). 5. Спакойныя мяне перажывуць,
як многіх на вяку перажывалі (Л.Галубовіч). 6. Калі вы маўчыцё, то ўсё таму,
што самае галоўнае сказалі! (Я.Янішчыц). 7. Павеяла цяжкім, і сумным, і
перажытым (П.Панчанка). 8. Ярлык прыклеяць самыя святыя і грэшныя –
упасці не дадуць (Я.Янішчыц). 9. А я маладых не лаю за доўгія валасы, а я
маладым не раю галіцца дзеля красы (П.Панчанка). 10. Не бэшчу ні міні, ні
максі, а джынсы і сам надзеў. Былі б толькі твары, не маскі у маладых
людзей (П.Панчанка). 11. Я жыў ля Любенскага возера, я быў шчаслівы,
малады. І за лістком барвовай восені плылі, як ветразі, гады… (М.Башлакоў).