Прачытай. Абазнач канчаткі прыметнікаў. Вызнач іх склон. Знайдзі і падкрэслі аднародныя члены
Сказа.
На аўтобус я не паспеў і вырашыў дабірацца да
роднай вёскі пяшком. Я нават узрадаваўся: ёсць
магчымасць прайсці па знаёмых мясцінах.
Выйшаў за чыгуначную станцыю і звярнуў на вузкую
Сцяжынку. Злева каласiлася высокае жыта. З яго выгля-
далі сінія васількі. Справа лапушылася бульбяное поле.
Перад самым лесам я дагнаў маленькую дзяўчынку
з літровым слоікам. Гэта была Алеська. Яна ішла ў лес
за спелымі суніцамі для хворай мамы.