Пазначце ў сказе злучнікі і графічна пакажыце, што яны злучаюць
1. Яшчэ на ўзлессі снег ляжыць, але шпакі ўжо шчабечуць, звіняць да змроку капяжы, і кроплі падаюць на плечы.
2. Ідзе вясна, а не адліга, з вятрамі, з ліўнямі, цяплом: і крыгі крушацца аб крыгі, а хутка грымне першы гром.
3. Заўсёды, як гляне даўніна сівая ў вочы, нібыта настаўнік суровы, свой сэнс першародны тады набываюць і фарбы, і гукі, пачуцці і словы.
4. Мне дзён неставала зрабіць справаздачу, а тут я падумаў: як зроблена мала.
5. Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, пакуль дымяцца коміны – нагрэйцеся ў бацькоў.