Падкрэсліце перыфразы, растлумачце іх значэнне (пазначце, што кожная з іх называе).
1) Ты сагравала і натхняла, хоць ад цябе я быў здаля, зямля Заслонава, Купалы, Якуба Коласа зямля.(Беларуская зямля).
2) І мне на твар, на лоб ляглі нямілай старасці мярэжы.(Абазначае прыход старасці).
3) Васількі тваіх воч узыходзяць пяшчотай, Беларусь – бераг белых буслоў.
4) Тут жа, непадалёку ад колішняй крэпасці, помнік таму дзеду, дзякуючы якому многія ведаюць Палессе і горад Петрыкаў, ведаюць больш не па расказах людзей, а па творы бацькі нашай прозы.
5) Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, – удзірванелы курган векавечны.
6) У маланкавы дзень хмара кідае медныя коп’і.
7) Вясна ступіла на рачулку, і гулкі крок яе чуцён – браню зімы скідае гулка, бярэ да квецені разгон.
8) Ні дождж, ні град цябе не песціць, надзейны хлеб маёй зямлі.
9) Сэнс гарачых слоў Купалы заходнебеларускі “пан сахі і касы” таго часу разумеў як палітычны лозунг барацьбы за сваё вызваленне.
10) Неба расчысцілася, і восень нарадзіла ясноту хоць перад скананнем дня.