Оцените мое сочинение, на тему "моя любимая книга" на белорусском языке. Я хачу напісаць пра апавяданне В.Быкава «Незагойная рана», таму што запомніўся болем і пакутамі чакання маці свайго сына з вайны.
Аўтар перадае яе душэўныя раны так праўдападобна, што месцамі накатваюцца слёзы. Увесь час чакання, маці адчувае боль ад няведання дзе яе сын, яна спадзявацца і чакае, жыве аднымі ўспамінамі і да самай смерці яе сэрца будзе раздзірацца ад болю і гэтая «незагойная рана» так і не зажыве.
Асабліва запомніўся дыялог дзяўчынкі Ульянкі з Тэклай: «Не мучыцеся вы ўжо. Што ж зробіш? Калі дзе жывы, дык вернецца. А калі не… Калі не, дык трэба забыцца ўжо.», вось што адказала мацI: «Ці ж можна забыцца? Каб хоць ведала, што няма, дык лягчэй было б. А так вось…». Пасля гэтых слоў становіцца страшна, ёй было б лягчэй ведаць любую навіну - нават гэтую, а не веданне мучыць яе душу, ад не разуменне што з ім адбылося, з яе добрым сынам які быў ласкавы, велікалобы, жвавы. Ён добра вучыўся, суседзі яго хвалілі, яе сэрца білася хутчэй ад радасці, ён быу гонарам, а зараз засталіся толькі ўспаміны.
Вайна забівае, але ў некаторых тых, хто выжыў таксама няма жыцця, таму што яны застаюцца з болем страт да канца дзён. Так і Тэкля, якой жыццё зараз праходзіць у чаканні маленькай надзеі ад паштальёна, які можа прынесці добрую вестку, але ў яго няма адказу на яе пытанні.
Аднойчы пасля страшнага і дзіўнага сну пра сына Васілька, ёй здалося, што яна бачыць сына на дарозе і пайшла яго шукаць. Доўга блукаючы на ўзлеску яна ўбачыла каменны абеліск с зоркай наверсе, помнік тым, хто не дайшоў да Берліна. Хістаючыся ад горкіх прадчуванняў, што хлынулі ў душу Тэклі, пачала чытаць таблічку, але там яе сына не было і ўчапіўшыся рукамі ў халодныя штыкеціны, з глыбіні яе спякоты гарэўшых грудзей вырвалася страшнае пытанне: «Сыночак мой, дзе ж ты?», нема крычала матчына сэрца ад нясцерпнае раны вайны.
Пісьменніку ўдалося перадаць увесь боль страты, чаканні, наступстваў вайны. Я адчувала жаль да беднай жанчыны і стала больш разумець, як страшна губляць блізкіх людзей.

Masha00317 Masha00317    1   30.05.2023 10:30    2

Ответы
maks1974 maks1974  30.05.2023 10:31

Объяснение:

Я хачу - лучше заменить на я жадаю напісаць пра апавяданне В.Быкава «Незагойная рана», якое мне запомнілася болем і пакутамі чакання...

няведанне (я т.к. 1 склад перад нацiскам)

Аднойчы пасля страшнага і дзіўнага сна пра сына Васілька, ёй здалося, што яна бачыць сына на дарозе і пайшла яго шукаць - лучше разбить на 2 предложения: сына на дарозе. Амаль адразу жанчына пайшла яго шукаць.

"...страты, чаканнЯ, наступстваў..."

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова